ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2011 г. № 575-ПСР4

Аб узнагароджанні Ю.Р.Паўловіча і С.У.Шэрара Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугi ў развiццi заканадаўства, ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны і вялікі ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Паўловіча Юрыя Рыгоравіча – начальніка войск радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны – начальніка ўпраўлення радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

Шэрара Сяргея Уладзіміравіча – галоўнага штурмана штурманскай службы ўпраўлення авіяцыі Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.