ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2011 г. № 576-ПСР4

Аб узнагароджанні У.Р.Піскуна і М.У.Сычэўскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За дзейнасць па забеспячэнню правоў i свабод грамадзян і вялікі ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Піскуна Уладзіміра Рыгоравіча – начальніка экспертна-крыміналістычнага цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;

Сычэўскага Мікалая Уладзіміравіча – намесніка камандзіра часці па тэхніцы і ўзбраенню – начальніка тэхнічнай часткі вайсковай часці 3310 унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.