ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 красавіка 2011 г. № 585-ПСР4

Аб узнагароджанні В.С.Жогалева і М.І.Мілейкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Жогалева Віктара Сямёнавіча – старшага інструктара-выратавальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;

Мілейку Міхаіла Іосіфавіча – камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 5 на аб’ектах адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Хімвалакно» Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».