ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 красавіка 2011 г. № 515

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 23 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 года «О республиканском бюджете на 2011 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у I квартале 2011 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, кансалідаванаму бюджэту Гродзенскай вобласці 2 млрд. рублёў на выкананне работ на аб’екце незавершанага будаўнiцтва «Камандны пункт аб’яднаных Узброеных Сіл краін – удзельнiц Варшаўскага Дагавору» згодна з дадаткам.

2. Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.