ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 красавіка 2011 г. № 591-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.В.Прохарчыка і М.А.Шчоткінай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Прохарчыка Генадзя Васільевіча – начальніка галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Шчоткіну Мар’яну Акіндзінаўну – Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.