ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 красавіка 2011 г. № 599-ПСР4

Аб узнагароджанні П.В.Букаціча, Ц.Ц.Власава і З.Я.Пракаповіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, заслугі ў развіцці галіны сувязі і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Букаціча Пятра Васільевіча – начальніка ўчастка № 2 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ галаўнога падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белрамбудсувязь»;

Власава Ціхана Ціханавіча – начальніка Слуцкага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»;

Пракаповіч Зінаіду Яўгеньеўну – інжынера-праекціроўшчыка 1-й катэгорыі аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь».