ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2011 г. № 603-ПСР4

Аб узнагароджанні І.М.Кіеўца Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялiкi ўклад у фармiраванне i рэалiзацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню, генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях» г. Пінска Кіеўца Івана Міхайлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.