ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 мая 2011 г. № 567

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 6 мая 2011 г. Клімава Юрыя Уладзіміравіча ад пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пагадненню бакоў (артыкул 37 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Перавесці з 10 мая 2011 г. на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Гаркун Наталлю Аляксандраўну на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення кантролю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яе ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення;

Друзіка Міхаіла Анатольевіча на пасаду начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады памочніка Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;