ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2011 г. № 10

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 1999 г. № 398

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 1999 г. № 398 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання міжнародных паездак навучэнцаў і студэнтаў навучальных устаноў галіны».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.