ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2011 г. № 608

Аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Арменія на 2011–2013 гады

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Арменія на 2011–2013 гады.