ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 мая 2011 г. № 614-ПСР4

Аб узнагароджанні Н.Г.Мілашэўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Мілашэўскую Наталлю Георгіеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.