ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 мая 2011 г. № 616-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.У.Васілюка і К.У.Каляды Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Васілюка Яраслава Уладзіміравіча – прафесара кафедры прыватнай заатэхніі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт»;

Каляду Канстанціна Уладзіміравіча – загадчыка кафедры раслінаводства ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».