РАШЭННЕ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

17 студзеня 2011 г. № 10

Аб прэміях Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Заснаваць:

1.1. прэмію «Надзеі Ашмяншчыны» Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта здольным і таленавітым вучням Ашмянскага раёна;

1.2. штогадовыя прэміі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта вучням агульнаадукацыйных устаноў – пераможцам і прызёрам трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

2. Зацвердзіць:

2.1. Інструкцыю аб парадку прысуджэння прэміі «Надзеі Ашмяншчыны» Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта здольным і таленавітым вучням Ашмянскага раёна (дадаецца);