ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 мая 2011 г. № 619-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.П.Хацько Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць загадчыка радзільнага дома ўстановы аховы здароўя «Барысаўская цэнтральная раённая бальніца» Хацько Галіну Пятроўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.