ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 мая 2011 г. № 665

Аб узнагароджанні М.І.Дземчука Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Дземчука Міхаіла Іванавіча, рэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў і падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.