ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 чэрвеня 2011 г. № 709

Аб надзяленні С.М.Мартынава паўнамоцтвамі на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і яго падпісанне

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адобранаму ў якасці асновы для правядзення перагавораў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2009 г. № 1541 «Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і падпісанні гэтага Пагаднення» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 289, 5/30811), дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;