ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 чэрвеня 2011 г.630-ПСР4

Аб узнагароджанні У.М.Падгайскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць загадчыка мікрахірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца» Падгайскага Уладзіміра Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.