ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 чэрвеня 2011 г. № 759

Аб Падзяцы Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Падзячным пісьме Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 ноября 2014 г. № 1111 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.12.2014, 5/39758) <C21401111>

 

У мэтах удасканальвання мер стымулявання працоўнай дзейнасці Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Палажэнне аб Падзячным пісьме Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

узор спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь*;

узор спецыяльнага ліста Падзячнага пісьма Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь*.