ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2011 г. № 775

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі і дасягненні ў навукова-даследчай рабоце ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця» Міністэрства аховы здароўя і ўстанову «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансэр».