РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

10 чэрвеня 2011 г. № 127

Аб прысваенні найменаванняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменаванні састаўным часткам г. Мінска:

4-е транспартнае кальцо Мінска на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да пуцеправода праз чыгунку Мінск–Брэст найменаваць вуліцай Чурлёніса і надалей называць яе «вуліца Чурлёніса» («улица Чюрлёниса»);

праектуемую вуліцу на ўчастку ад 4-га транспартнага кальца (вуліца Чурлёніса) да вуліцы Сямашкі найменаваць Каралінскі праезд і надалей называць яе «Каралінскі праезд» («Каролинский проезд»);

праектуемы мікрараён Паўночны-7 найменаваць мікрараёнам Даўгінаўскім і надалей называць яго «мікрараён Даўгінаўскі» («микрорайон Долгиновский»);