Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Італьянскай Рэспублікі, названыя далей Бакі,
жадаючы развіваць і актывізаваць сяброўскія сувязі паміж дзвюма краінамі,
кіруючыся ўзаемным жаданнем заахвочваць супрацоўніцтва ў сферы культуры,
зыходзячы з таго, што пашырэнне ўзаемадзеяння ў згаданай сферы будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення паміж беларускім і італьянскім народамі,
з улікам усё больш інтэнсіўнага развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім і рэгіянальным узроўнях,
мяркуючы, што далейшае паглыбленне беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў галіне культуры будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння пагадненняў паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі органамі ўлады, установамі культуры абедзвюх дзяржаў,
пагадзіліся аб наступным: