ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2011 г.654-ПСР4

Аб узнагароджанні З.В.Лоўкіса Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, значны ўклад у развіццё харчовай прамысловасці, шматгадовую плённую навуковую, педагагічную і навукова-вытворчую дзейнасць узнагародзіць генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» Лоўкіса Зянона Валянцінавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.