ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2011 г.656-ПСР4

Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «592-і ваенны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і дасягненні ў галіне ваеннай медыцыны па захаванню і ўмацаванню здароўя ваеннаслужачых узнагародзіць дзяржаўную ўстанову «592-і ваенны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.