ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2011 г.660-ПСР4

Аб узнагароджанні І.Ф.Козел Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага самакіравання ўзнагародзіць старшыню Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці Козел Ірыну Францаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.