ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 ліпеня 2011 г. № 663-ПСР4

Аб узнагароджанні Н.П.Віннік і П.І.Крайко Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Віннік Ніну Паўлаўну – намесніка галоўнага бухгалтара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці;

Крайко Пятра Іванавіча – пенсіянера, былога загадчыка птушкафермы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.