ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 ліпеня 2011 г. № 664-ПСР4

Аб узнагароджанні А.Л.Дзьячэнка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў асвятленні пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і плённую працу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць адказнага сакратара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» Дзьячэнка Алу Леанідаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.