ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня 2011 г. № 50

Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай акрэдытацыі і атэстацыі ўстаноў адукацыі

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Положения о Министерстве образования Республики Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

Iнструкцыю па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаную загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 красавiка 1997 г. № 211 «Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 13);