РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
24 студзеня 2011 г. № 59
Аб зацвярджэнні Палажэння аб штогадовай прэміі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта імя Героя Беларусі Віталія Ільіча Крэмко асоба адораным дзецям
Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Заснаваць штогадовую прэмію Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта імя Героя Беларусі Віталія Ільіча Крэмко асоба адораным дзецям.
2. Зацвердзіць Палажэнне аб штогадовай прэміі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта імя Героя Беларусі Віталія Ільіча Крэмко асоба адораным дзецям (дадаецца).
3. Дадзенае рашэнне апублікаваць у газеце «Перспектыва».