ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 ліпеня 2011 г. № 56

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1997 г. № 370

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1997 г. № 370 «Аб Парадку прысваення вучоных званняў прафесара і дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 17).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.