ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 ліпеня 2011 г. № 70

Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а «Аб зацвярджэнні Правілаў прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 39, 8/9297);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2004 г. № 2