РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

11 ліпеня 2011 г. № 527

Аб устанаўленні нарматываў расходу цеплавой энергіі на падаграванне вады

На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць фактычна склаўшыеся нарматывы расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1 кубічнага метра вады для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, за чэрвень 2011 года:

для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,0594 гігакалорыі;

для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі – 0,0594 гігакалорыі.