ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2011 г. № 87
Аб устанаўленні ўзору пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка)
На падставе пункта 2 артыкула 223 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць:
1.1. узор бланка пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) згодна з дадаткам 1;
1.2. апiсанне пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) згодна з дадаткам 2.
2. Вызначыць, што:
2.1. бланк пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) вырабляецца на спецыяльнай паперы i адносiцца да бланкаў строгай справаздачнасцi;
2.2. запаўненне бланка пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым на пярэднiх баках кожнага з лiстоў бланка ў верхнiх левых вуглах змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасцi ў установы адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі (далей – установа пасляўніверсітэцкай адукацыі), уверсе на пярэднiх баках кожнага з лiстоў указваецца найменне дзяржаўнага органа, у падначаленнi якога знаходзiцца дзяржаўная ўстанова пасляўніверсітэцкай адукацыі, найменне ўстановы пасляўніверсітэцкай адукацыі, для прыватнай установы пасляўніверсітэцкай адукацыі – толькі найменне ўстановы пасляўніверсітэцкай адукацыі, на пярэднiм баку левага лiста бланка ў нiжнiм левым вугле змяшчаецца лiчбавы фотаздымак аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка);