ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 ліпеня 2011 г. № 96

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1994 г. № 10

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1994 г. № 10 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб статуце адукацыйнай і выхаваўчай установы» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г. № 190/12).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.