ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 жніўня 2011 г. № 673-ПСР4
Аб узнагароджанні П.А.Віцязя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навуковую і педагагічную дзейнасць узнагародзіць першага намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віцязя Пятра Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.