Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Арменія і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на 2011–2013 гады

Утратила силу в связи с истечением срока действия

Уступіла ў сілу 19 мая 2011 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца Бакамі,

у мэтах рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і па справах моладзі Рэспублікі Арменія і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у галіне культуры ад 17 кастрычніка 2003 года

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным.

Артыкул 1

Бакі пагадзіліся правесці Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія ў 2011 годзе і Дні культуры Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе. Умовы і канкрэтныя тэрміны правядзення Дзён культуры будуць узгоднены Бакамі дадаткова ў рабочым парадку.