ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 ліпеня 2011 г. № 129

Аб прызнаннi страціўшым сілу загада Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 1997 г. № 292

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшым сілу загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 1997 г. № 292 «Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб спецыяльным прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 15).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.