ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 жніўня 2011 г. № 1077

Аб назначэнні А.М.Кудрашова паўнамоцным прадстаўніком у Міждзяржаўным савеце па прамысловай бяспецы

У адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных прамысловых аб’ектах ад 28 верасня 2001 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць начальніка Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Кудрашова Аляксандра Мікалаевіча паўнамоцным прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Міждзяржаўным савеце па прамысловай бяспецы.

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 1040 «Аб назначэнні В.У.Бароўскага паўнамоцным прадстаўніком у Міждзяржаўным савеце па прамысловай бяспецы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 174, 5/28022).