ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 ліпеня 2011 г. № 36

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2004 г. № 21

На падставе пункта 2 артыкула 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы), зацверджанае пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2004 г. № 21 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 180, 8/11696), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (дадаецца).