ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 жніўня 2011 г. № 1091

Аб узнагароджанні І.В.Войтава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, распрацоўку нарматыўнай прававой базы навуковай сферы ўзнагародзіць Старшыню Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Войтава Ігара Вітальевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.