ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 жніўня 2011 г. № 223

Аб прызнанні страціўшымі сілу асобных нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, зацверджаную загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1995 г. № 430 «Аб зацвярджэнні тыпавых нарматыўных дакументаў» (зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 20 снежня 1995 г. № 1199/12);

Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навучальных установах, зацверджаную загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1995 г. № 430 «Аб зацвярджэнні тыпавых нарматыўных дакументаў» (зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 20 снежня 1995 г. № 1200/12).