ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 жніўня 2011 г. № 1126

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую бездакорную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь Дзярэчу Івана Мікалаевіча, начальніка вопытна-метадычнай сейсмічнай партыі нумар 9 Цэнтральнай геафізічнай экспедыцыі геолагаразведачнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеалогія»;

плённую працу і значны асабісты ўклад у вырашэнне экалагічных праблем у Рэчыцкім раёне Каліноўскага Генадзя Яраслававіча, начальніка Рэчыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь Левага Міхаіла Рыгоравіча, вядучага геолага Цэнтральнай геолагаразведачнай партыі філіяла «Беларуская геолагаразведачная экспедыцыя» геолагаразведачнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеалогія»;