УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 жніўня 2011 г. № 382

Аб заключэнні міжнароднага дагавора

1. Заключыць шляхам абмену нотамі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года.

Адобрыць прыкладаемы тэкст Ноты Беларускага Боку*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Міністэрству замежных спраў ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнню шляхам абмену нотамі гэтага Пагаднення.

2. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.