ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2011 г. № 1166
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Сычова Аляксандра Мікалаевіча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене па сумяшчальніцтву, за шматгадовую бездакорную працу ў галіне знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую дзейнасць па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне;
наступных работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
Гаеўскую Таццяну Васільеўну, дырэктара ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю даследаванняў у галіне хімічных навук;