РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
6 верасня 2011 г. № 2576
Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску
Утратило силу решением Минского городского исполнительного комитета от 26 октября 2011 г. № 3212 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (электронная версия), 2011 г., № 122, 9/44878) <R911o0044878>
На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «О некоторых вопросах регулирования цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавіць тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту (за выключэннем перавозак аўтобусамі экспрэсных маршрутаў) у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску ў аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах, метро ў памеры 950 рублёў за адну паездку.