ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 верасня 2011 г. № 1192
Аб камандзіраванні ваеннаслужачых Узброеных Сіл у Расійскую Федэрацыю
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць у Расійскую Федэрацыю:
з 11 па 12 верасня 2011 г. – Міністра абароны Жадобіна Юрыя Віктаравіча і намесніка Міністра абароны па тылу – начальніка тылу Узброеных Сіл Балігатава Аляксандра Васільевіча;
з 14 па 23 верасня 2011 г. – начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Ціханоўскага Пятра Мікалаевіча, намесніка Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў – начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Пузікава Міхаіла Васільевіча, намесніка Міністра абароны па ўзбраенню – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Дырмана Івана Васільевіча і намесніка Міністра абароны па тылу – начальніка тылу Узброеных Сіл Балігатава Аляксандра Васільевіча;