ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 жніўня 2011 г. № 41
Аб фестывалі мастацтваў беларусаў свету
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 июня 2015 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30159 от 18.08.2015 г.) <W21530159>
На падставе абзаца другога падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення фестывалю мастацтваў беларусаў свету.