ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2011 г. № 1236
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь за:
шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё айчыннай эканамiчнай навукi Кавалёва Мiхаiла Мiхайлавiча, дэкана эканамiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта;
значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі Махмудава Аліма Хамраевіча, начальніка ўпраўлення забеспячэння таварыства з абмежаванай адказнасцю «УГМК – Холдынг».