ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 жніўня 2011 г. № 241

Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі

На падставе пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Тыпавы вучэбны план пачатковай школы;

Тыпавы вучэбны план базавай школы;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы;

Тыпавы вучэбны план вячэрняй школы;

Тыпавы вучэбны план гімназіі;

Тыпавы вучэбны план ліцэя;

Тыпавы вучэбны план спецыялізаванага ліцэя;

Тыпавы вучэбны план сувораўскага вучылішча;

Тыпавы вучэбны план кадэцкага вучылішча;

Тыпавы вучэбны план санаторнай школы-інтэрната;

Тыпавы вучэбны план базавай школы – каледжа мастацтваў;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – каледжа мастацтваў;

Тыпавы вучэбны план гімназіі – каледжа мастацтваў;