ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 верасня 2011 г. № 693-ПСР4

Аб узнагароджанні работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навуковую і педагагічную дзейнасць узнагародзіць работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Варапая Яўгенія Сямёнавіча – загадчыка кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі;

Клюню Уладзіміра Леанідавіча – прарэктара па вучэбнай рабоце;

Мулярчыка Сцяпана Рыгоравіча – дэкана факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій;

Мядзведзева Дзмітрыя Георгіевіча – дэкана механіка-матэматычнага факультэта;

Роўду Івана Сямёнавіча – дэкана філалагічнага факультэта.