ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 верасня 2011 г. № 694-ПСР4

Аб узнагароджанні М.В.Арцем’ева і А.А.Івашкевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навуковую дзейнасць узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Арцем’ева Міхаіла Валянцінавіча – загадчыка лабараторыі нанахіміі ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем»;

Івашкевіча Алега Анатольевіча – прарэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.